Нацыянальная кухня, як народныя песні і танцы, як летапіс і народны касцюм, з'яўляецца неад'емнай часткай культуры любога народа, адлюстраваннем яго сутнасці, яго самавызначэннем сярод іншых народаў
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь з задавальненнем прадстаўляе свой новы праект — кулінарную кнігу бізнес-рэцэптаў ад топ-менеджараў вядучых замежных кампаній-інвестараў, якія працуюць на беларускім рынку!
Пачынаць бізнес у новай краіне, вядома, значна складаней, чым проста спячы амлет. Хутчэй гэта можна параўнаць са стварэннем суфле — працэсам непрадказальным і хвалюючым, але ж які фантастычны ласунак атрымліваецца, калі гатаваць яго правільна! Дык як жа не апячы пальцы, запускаючы новы бізнес?

У гэтай кнізе вы знойдзеце рэальныя гісторыі 12 бізнесоўцаў, якія адкрылі свае ўласныя рэнтабельныя прадпрыемствы ў Беларусі і якіх сёння смела можна назваць паспяховымі. Вядучыя прадпрымальнікі раяць, як арганізаваць добры старт, здабыць упэўненасць і атрымаць прыбытак і дзеляцца сваімі сакрэтнымі рэцэптамі, якія абавязкова дапамогуць у рэалізацыі вашых ідэй.
Бізнес рэцэпты: