Гэта сапраўды цудоўны лёгкі дэсерт!
У меню нашых далёкіх продкаў не мелася тортаў, цукерак, марозіва ды іншых сучасных далікатэсаў, але нават у той час жыццё было даволі "салодкім" — з мёдам, хатнім цукрам, варэннем, ласункамі з ягад і садавіны. Акрамя таго, існавалі і шматлікія рэцэпты салодкіх страў з малака і малочных прадуктаў. Напрыклад, архас — дэсерт вядомы з 17%nbsp;стагоддзя, які ўяўляе сабой штосьці накшталт далікатнага тваражка і звычайна падаецца з узбітымі вяршкамі, карыцай і разынкамі.
Інгрэдыенты

  • 1 літр малака
  • 1 шклянка ражанкі
  • 2/3 шклянкі смятаны
  • 4 яйкі
  • ½ шклянкі цукру
  • узбітыя вяршкі
  • карыца
Згатаваць архас зусім нескладана, патрабуецца толькі цярплівасць і акуратнасць.
Рамантычнае зачараванне гэтай страве надае гісторыя кахання караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Яна III Сабескага і Марыі Гранж дэ Ар'ен, якая ўвайшла ў гісторыю як Марысенька. Ян Сабескі (1674–1696) вельмі любіў гэты ласунак і часта замаўляў яго свайму кухару для сябе і сваёй каханай жонкі.

Калі яны пазнаёміліся, Марыя была беднай французскай выхаванкай польскай каралевы ў самым росквіце прыгажосці, Ян — ужо вядомы палітык, на 12 гадоў старэйшы за яе. Нягледзячы на ўзаемнае прыцягненне, яны не маглі быць разам. Марыя выйшла замуж за іншага чалавека, але не знайшла ў гэтым шлюбе шчасця. Яна і Ян Сабескі пачалі ліставацца. Паступова іх адносіны рабіліся ўсё цяплейшымі, і ў 1661 годзе Ян і Марыя таемна пакляліся ў каханні адзін аднаму. Праз тры гады маці Яна Сабескага, якая была супраць іх шлюбу, і муж Марыі памерлі. Закаханым ужо ніхто не замінаў быць разам, і ў 1665 годзе яны ажаніліся. У 1674 годзе Ян III Сабескі стаў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Ян і Марыя здолелі пранесці каханне адзін да аднаго праз усё жыццё.
Спосаб прыгатавання:
1
Аддзяліць жаўткі ад бялкоў. Бялкі ўзбіць у моцную пену. Жаўткі асобна расцерці з цукрам
2
Наліць малако ў рондаль, дадаць смятану і добра змяшаць. Затым акуратна ўвесці расцёртыя жаўткі і ўзбітыя бялкі. Паставіць на пліту і на павольным агні, пастаянна памешваючы, давесці да кіпення, пакуль малако не згорнецца.
3
Выліць масу ў льняную сурвэтку, звязаць і павесіць ў халоднае месца.
4
Гатовы ласунак выкласці ў крэманкі, пасыпаць карыцай і ўпрыгожыць узбiтымі вяршкамі.

Galleria Minsk — знакавы праект для горада і для краіны ўвогуле. Гэта ўльтра-сучасны шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны комплекс, які размясціўся ў самым сэрцы сталіцы, у гістарычным, культурным і дзелавым цэнтры горада — на праспекце Пераможцаў, адной з галоўных артэрый Мінска.

Комплекс Galleria Minsk ўваходзіць у дзясятку лепшых аб'ектаў ва Усходняй Еўропе. Комплекс унікальны не толькі з-за архітэктурных і дызайнерскіх рашэнняў, але і таму, што падчас яго адкрыцця на беларускім рынку з'явяцца новыя брэнды.

Улічваючы ўнікальнасць яго месцазнаходжання, архітэктурныя і інжынерныя рашэнні, Galleria Minsk можна смела назваць візітнай карткай горада. І я вельмі рады, што наша кампанія рэалізуе гэты выдатны інвестыцыйны праект. Прычына, па якой мы вырашылі пачаць яго ў Беларусі — гэта магчымасць стаць першым на гэтым рынку. Мне вельмі прыемна, што менавіта нам давялося першымі працаваць над будаўніцтвам такога ўнікальнага комплексу, які не мае аналагаў у краіне.

Каб рэалізаваць нашы амбіцыйныя планы, мы заключылі інвестыцыйнае пагадненне з Мінскім гарвыканкамам, што дазволіла мінімізаваць затраты на пачатковым этапе і ў той жа час атрымаць ільготныя ўмовы і стымулы для рэалізацыі праекта.

З самага пачатку працэсу праектавання наша кампанія надае асаблівую ўвагу не толькі сучасным падыходам і тэхналогіям будаўніцтва, але і выбару лепшых дызайнераў, праекціроўшчыкаў і будаўнікоў.

Акрамя таго, ключ да поспеху любога бізнесу, асабліва таго, які звязаны з масавым спажываннем, — гэта не толькі веданне рынку ў цэлым, але і паважлівае стаўленне да патрэбаў канчатковых спажыўцоў. Гэта і ёсць асноўныя складнікі поспеху нашай кампаніі.

Сардэчна запрашаем вас у наш комплекс у гістарычным цэнтры Мінска!­І не забудзьцеся паспрабаваць найсмачнейшы дэсерт — каралеўскі архаз. Я ўпэўнены, вы палюбіце гэты ласунак не менш, чым вядомыя беларускія шляхцічы і адчуеце сябе сапраўдным каралём ці каралевай.

СТАА «Галерэя Канцэпт» — арганізацыя, створаная для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву аднаго з найбуйнейшых шматфункцыянальных гандлёва-забаўляльных комплексаў Беларусі Galleria Мінск, у склад якога ўваходзіць гасцініца вядомага міжнароднага гасцінічнага аператара "Хілтан".

Больш рэцэптаў: