Бурачнік не толькі цудоўна выглядае, але і вельмі смачны! Абавязкова пакаштуйце гэты класічны халодны суп са свежым водарам лета!
Бурачнік, разам са шчаўнікам, халадніком, адносіцца да халодных супоў. Падаюць яго ў гарачую пару года, калі асабліва актуальная астуджальная ежа.

Бурачнік атрымаў назву праз свой асноўны інгрэдыент — буракі. Для беларусаў увогуле характэрна называць стравы па тэхналогіі прыгатавання альбо па наяўнасці ў іх складзе вызначанага прадукту. Напрыклад, дранікі — ад слова «драць», церці бульбу ці шчаўнік — ад назвы асноўнага інгрэдыенту — шчаўя.
Інгрэдыенты

  • 3 літры вады
  • 3 невялікія буракі
  • 1 лімон
  • 3 яйкі
  • 2 невялікія свежыя агуркі
  • пучок зялёнай цыбулі
  • 1 ст лыжка цукру
  • соль
  • смятана
  • пятрушка
Буракі з'явіліся ў славян разам з прыходам хрысціянскай рэлігіі з Візантыі, вельмі хутка распаўсюдзіліся і сталі любімай гароднінай. З гэтага караняплода можна прыгатаваць мноства найсмачнейшых страў. Гэта і першыя стравы, а менавіта знакаміты боршч Бацвіннік — суп з маладога лісця і буракоў, і разнастайныя салаты і закускі, у тым ліку ўсім вядомы вінегрэт, ці запечаныя фаршыраваныя буракі.

Таксама беларусы гатуюць бурачны квас, бураковае варэнне, бурачныя цукеркі і нават хатні цукар з буракоў, рэцэпт якога можна сустрэць ў старадаўніх кнігах. А ўлетку самай папулярнай стравай становіцца бурачнік. Яго можна гатаваць на аснове бурачнага квасу альбо вараных буракоў.

Кожны рэгіён Беларусі мае свой асаблівы рэцэпт гэтай стравы, але самым папулярным і распаўсюджаным з'яўляецца вось такі варыянт бурачніку.
Спосаб прыгатавання:
1
Выразаць тры невялікія лісты фольгі і акуратна загарнуць ў іх буракі. Разагрэць духоўку і пячы буракі да мяккасці.
2
Абабраць запечаныя буракі і нацерці на буйнай тарцы. Заліць кіпенем і пакінуць астыць.
3
Адварыць яйкі, а затым два з іх пасекчы. Агуркі і зялёную цыбулю дробна парэзаць.
4
У астуджаны бурачны булён дадаць сок лімону, цукар, соль, яйкі, агуркі, цыбулю і ўсё перамяшаць.
5
Перад падачай пакласці ў талерку палову яйка, дадаць смятану і дробна парэзаную пятрушку.

У свой час, выбіраючы пляцоўку для пашырэння бізнесу, мы, вядома, параўноўвалі, што прапануюць інвестарам розныя краіны і прыйшлі да высновы, што Беларусь для нас — аптымальны варыянт. Тут ёсць прывабныя ўмовы для замежных інвестараў, у першую чаргу, для вытворчых і экспартаарыентаваных — бясплатная зямля, падатковыя і мытныя льготы, адносна танныя прыродныя і працоўныя рэсурсы і нізкая канкурэнцыя. Мы бачым, што механізмы падтрымкі прыярытэтных сектараў эканомікі і інфраструктуры рэгіёнаў пастаянна ўдасканальваюцца і з кожным днём прывабнасць Беларусі для бізнесу расце.

Умовы для інвестараў у Беларусі камфортныя настолькі, што стварэнне новага прадпрыемства, як правіла, займае мінімум часу. Завод у Пухавіцкім раёне мы пабудавалі вельмі хутка — у 2008 годзе пачалося яго ўзвядзенне, а ў чэрвені 2009-га ўжо быў уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс.

Хачу адзначыць, што нашы поспехі шмат у чым абумоўлены наяўнасцю на прадпрыемстве высокакваліфікаваных спецыялістаў. Бо кадры — гэта вельмі важны і каштоўны рэсурс. І магу з гонарам адзначыць, што нашы супрацоўнікі — гэта каманда сапраўдных прафесіяналаў, якія ведаюць і любяць сваю справу.

Дзякуючы нашай прадукцыі фермеры вырошчваюць добрыя ўраджаі, а гэта значыць, што на стале ў беларусаў заўсёды будуць якасныя садавіна і гародніна. Ні адзін абед беларуса не абыходзіцца без супу. У нашым кафэ, дзе абедаюць супрацоўнікі і госці кампаніі, самай папулярнай стравай з'яўляецца Бурачнiк. Я раю абавязкова пакаштаваць яго, калі вы прыедзеце ў Беларусь. Гэта так смачна, што пальчыкі абліжаш!

ЗАТ "Аўгуст-Бел" — самае сучаснае прадпрыемства па выпуску хімічных сродкаў аховы сельскагаспадарчых культур у Беларусі. Паспяхова працуе на на беларускім рынку 7 гадоў. Завод вырабляе экалагічныя прэпаратыўныя формы гербіцыдаў, фунгіцыдаў, пратручвальнікаў насення і інсектыцыдаў. Першы этап завода быў запушчаны расійскай кампаніяй ў жніўні 2009 года. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 60 найменняў высакаякасных і тэхналагічных прэпаратаў.

Больш рэцэптаў: