Вы меркавалі, што саліць і марынаваць агуркі — гэта выключна славянская традыцыя? Дык вось не. Як сведчыць гісторыя, першымі ў гэтай справе былі грэкі і рымляне. Яны вырошчвалі агуркі яшчэ ў часы Гамера, ды і само слова "агурок" у перакладзе з грэцкай азначае "няспелы". Старажытныя рымляне саджалі іх у чыгунах на колах, каб было зручна паварочваць агуркі за сонцам. Дарэчы, рэцэпт апахмелкі, заснаваны на агурочным расоле, таксама прыдумалі рымляне, вядомыя аматары багатых застолляў.
Салёныя па гэтым простым рэцэпце агуркі яшчэ доўга будуць заставацца духмянымі і храбусткімі!
Да славянаў гэтая культура прыйшла з Візантыі разам з хрысціянскай верай. У той час агуркі вырошчвалі манахі. Паводле іншай версіі, агуркі трапілі да нас з татарамі, які вырошчвалі іх з ХI стагоддзя. Гэты факт пацвярджаюць археалагічныя знаходкі — насенне агуркоў у Паволжы, дзе ў той час знаходзілася арда. А праз стагоддзе свежыя, салёныя і марынаваныя з воцатам агуркі ўжо згадваліся ў спісе звыклых для беларусаў прадуктаў.

У сучаснай беларускай кулінарнай традыцыі салёныя агуркі з'яўляюцца абавязковай стравай кожнага святочнага застолля.
Iнгрэдыенты

  • 1–1.5 кг свежых маленькіх агуркоў
  • 1–2 літры вады
  • 2 сталовыя лыжкі солі
  • 10 лісцікаў вішні і чорнай парэчкі
  • 1 сцябло кропу з зелянінай
  • 2 лісты хрэну
  • 4–5 зубчыкаў часнаку
Спосаб прыгатавання:
1
Нарэзаць кроп і часнок. Падзяліць на дзве роўныя часткі.
2
Палову атрыманай сумесі насыпаць на дно стэрылізаванага слоіка. Зверху шчыльна паскладаць вымытыя агуркі. Дадаць соль і астатнюю частку сумесі кропу і часнаку, каб запоўніць слоік да самага верху. Заліць халоднай вадой.
3
Накрыць слоік стэрылізаваным вечкам.
4
Перавярнуць слоік і пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на 24 гадзіны. Затым паставіць у халоднае месца. Агуркі будуць гатовыя праз 2–3 тыдні. Тэрмін захоўвання неабмежаваны.

EY (Ernst & Young) стала лідарам у сферы аўдыту і кансультавання ў Беларусі не дзякуючы шчаслівай выпадковасці, збегу акалічнасцяў ці адсутнасці канкурэнцыі. Поспех прыходзіць з тым ўкладам, які члены каманды EY уносяць кожны дзень на працягу 160 гадоў па ўсёй зямлi і 16-ці гадоў у Беларусі, каб праз удасканальванне бізнесу, палепшыць свет.

16 гадоў таму на Беларусі з'явілася кампанія Ernst & Young. З гэтага часу кампанія здолела даказаць, што ў нашай краіне шмат таленавітых і працавітых людзей, якія ведаюць, як узаемадзейнічаць у камандзе. Усё пачалося з некалькіх офісаў і маленькай каманды прафесіяналаў. Крок за крокам мы развівалі ў краіне нашу практыку згодна з дэвізам фірмы: "Якасць ва ўсім, што мы робім". Колькасць працаўнікоў на працягу пяці гадоў узрасла да 18 і потым, да 2010 года, павялічылася да 50 спецыялістаў. Сёння на прафесійным рынку паслуг Беларусі EY — безумоўны лідар краіны, які дае працу 280 чалавекам.

Але што ж патрэбна, каб дасягнуць такіх уражлівых вынікаў?

Як і кожны шэф-повар мае свой тайны рэцэпт, па якім ён можа зрабіць страву ўнікальнай і вельмі смачнай, так і ўсякая паспяховая кампанія мае свой асабісты спосаб для дасягнення поспеху, які заснаваны на высокім прафесіяналізме, запале і цвёрдай прыхільнасці справе.

Поспех можна параўнаць з саленнямі — адной з любімых страў беларусаў. Саленні на першы погляд могуць здацца вельмі простай стравай, але вы не зможаце зрабіць іх смачнымі без дакладнага рэцэпту, правільных інгрэдыентаў і ўмення.

Універсітэты — гэта "цяпліцы" для падрыхтокі будучых прафесіяналаў, якія валодаюць рознымі навыкамі, здольнасцямі і спадзяваннямі. Студэнты чацвёртага і пятага курсаў, як і выпускнікі, далучаюцца да EY практыкантамі, і, пасля заканчэння стажыроўкі, самыя лепшыя і здольныя з іх запрашаюцца на пастаянную працу. Такім чынам, мы змяшчаем нашых "свежых" і "зялёных" супрацоўнікаў у "расол" з самага пачатку іх прафесійнай кар'еры — так яны могуць увабраць у сябе нашы традыцыі і каштоўнасці. Праз гэта мы забяспечваем іх мноствам магчымасцяў для прафесійнага і асобаснага росту, дапамагаем ім ператварыцца ў прафесіяналаў высокага ўзроўню.

Кожны навічок прызначаецца на пасаду кансультантам — сталым і мудрым "агурком", які працуе на нашу фірму 7–10 гадоў, разумее нашы прыярытэты і ведае смак і кошт поспеху. Тыя, хто яшчэ малады і зялёны, не могуць выбрацца з "расолу" і не маюць выбару, акрамя як быць "добра прамарынаванымі".

"Расол" EY — гэта ў першую чаргу карпаратыўная культура, заснаваная на нашых каштоўнасцях і асноўных прынцыпах, такіх, як высокі прафесіяналізм, выключнае абслугоўванне кліентаў, інавацыйны падыход, павышэнне кваліфікацыі нашых супрацоўнікаў, сацыяльную адказнасць і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі агенцтвамі.

Для большасці з нашых супрацоўнікаў EY — гэта першы работадаўца. Навучанне іх з самага пачатку кар'еры аказалася найбольш эфектыўным. І не дзіва, што, згодна рэйтынгу Universum, EY з'яўляецца самым прывабным работадаўцам сусветнага рынку прафесійных паслуг. Сёння наш офіс у Беларусі дае працу самай вялікай колькасці выпускнікоў з эканамічнай або бухгалтарскай адукацыяй і вольным валоданнем англійскай мовай. Каманда EY імкнецца далучаць, развіваць і натхняць маладых таленавітых людзей, каб узрасціць будучых лідараў, якія змогуць выконваць нашу місію: "Удасканальваючы бізнес, паляпшаць свет".

EY (Ernst & Young) — сусветны лідар у галіне аўдыту, падаткаабкладання, суправаджэння здзелак і кансультавання. Сёння EY — сусветная арганізацыя, якая налічвае 212 000 спецыялістаў, якія працуюць больш чым у 720 офісах 150 краін свету.

EY працуе ў Беларусі з 1994 года, яе офіс быў адкрыты ў 2000 годзе.

Больш рэцэптаў: