Гісторыя з'яўлення селядца як прадукту харчавання людзей пачалася з імя рыбака Бейкельцона з фландрыйскай вёскі Біерфлінт. Ні беларусы, ні іншыя народы не ўжывалі селядзец у ежу і нават лічылі гэтую рыбу неядомай да таго часу, калі просты рыбак Бейкельцон не прыдумаў ачышчаць, разбіраць, саліць і ўкладваць рыбу ў бочкі адразу на караблі. Паступова селядзец стаў звычайнай стравай у Галандыі.
Беларусы па-сапраўднаму любяць тонкі водар і смак марынаванага селядца з бульбай, укропам і бураком!
Такі спосаб засолкі быў вельмі зручны для транспартавання і гандлю, таму неўзабаве селядзец з'явіўся і ў меню беларусаў. Рыба трапляла да нас з краін Балтыі і Паўночнай Атлантыкі і была даступная не толькі багатаму, але і беднаму насельніцтву. Нават найбяднейшыя людзі ласаваліся селядцом і гатавалі з яго расолу асаблівую мачанку "лёк". Рэцэпт быў просты: у селядцовы расол дадавалі дробна нарэзаную цыбулю, сланечнікавы алей і мачалі ў атрыманую падліўку хлеб ці вараную бульбу.

Селядзец меў асаблівае значэнне не толькі для нацыянальнай кухні, але і для беларускай эканомікі: у 16–18 ст. ён быў амаль асноўным прадуктам імпарту. У 1830-я гады, калі Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, селядзец быў на другім месцы сярод імпартаваных тавараў, саступаючы толькі французскім вінам.

Сёння селядзец працягвае заставацца для нашай краіны стратэгічным прадуктам, які можна сустрэць амаль на кожным святочным стале беларусаў. Вы можаце засаліць селядзец самастойна, выкарыстоўваючы надзвычай просты спосаб. Напрыклад, вось такі.
Інгрэдыенты

  • 400 г свежага селядца
  • 1 ч лыжка цукру
  • 3 ч лыжкі солі (марская соль)
  • 10 гарошын духмянага перцу
  • 1 ч лыжка чорнага перцу гарошкам
  • гваздзіка 1 ч лыжка (бутоны)
  • 1 ч лыжка каляндры (насенне)
  • воцат 9 % 2 ч лыжкі
  • гарчыца сухая 1 ч лыжка
  • цыбуля рэпчатая 2 вялікія штукі
  • вада 350 мл
  • вараная бульба і буракі
  • сланечнікавы алей
  • кроп
Спосаб прыгатавання:
1
Нацерці цыбулю на дробнай тарцы і адціснуць сок. У сярэднім рондалі змяшаць сок цыбулі і ваду, затым дадаць гарчыцу, воцат, цукар, соль і спецыі.
2
Марынад давесці да кіпення. Паменшыць агонь і, памешваючы, варыць на павольным агні 5 хвілін, затым зняць з пліты. Астуджаным марынадам заліць селядзец і паставіць ў халадзільнік на 8–10 гадзін.
3
Падаваць з варанай бульбай і буракамі, упрыгожыць галінкай свежага кропу.

Гісторыя нашай кампаніі пачалася 30 сакавіка 1998 года, калі ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Брэст» было зарэгістравана сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства "Санта Брэмар". Першым прадуктам, з якім мы з'явіліся на рынку як вытворца, было філе селядца ў вакуумнай упакоўцы «Маціяс». Для беларускага і расійскага спажыўца гэта быў абсалютна новы, інавацыйны прадукт! Аднак для таго, каб паспяхова развівацца, неабходна не толькі дасягнуць поспеху адзін раз, але і ўмацаваць свае пазіцыі. Важным крокам у развіцці нашай кампаніі стала стварэнне ў 2002 годзе легендарнай ікры мойвы ў соусе "Ікра № 1". Санта-Брэмар прадставіла новую катэгорыю прадукта, і сёння "Ікра № 1" застаецца лідарам рынку.

Кожны прадукт можна прадаць толькі раз. Для таго каб да вас прыйшлі яшчэ раз, прадукт павінен быць смачным і якасным. Разуменне гэтых двух фактараў — адна з галоўных частак поспеху ў харчовым бізнесе. Мы пастаянна пашыраем асартымент нашай прадукцыі, не шкадуем грошай на развіццё і заўсёды ўкладваем іх у сучаснае вытворчае абсталяванне. Асаблівасцямі кампаніі з'яўляюцца інавацыйныя прадукты і новыя тэхналогіі, гэта тыя рэчы, якія дазволілі нам зарабіць давер спажыўцоў.

Беларусь — гэта рынак, які расце і развіваецца. Тут ёсць вольныя нішы для ўкладання капіталу, высокі ўзровень абароны інвестыцый і прэферэнцыі для інвестараў. Мы дасягнулі сапраўды значных вынікаў — з невялікага рэгіянальнага прадпрыемства выраслі ў сапраўднага прамысловага гіганта і працягваем рухацца наперад. Мы пастаўляем прадукцыю ў 30 краін свету. Я лічу, што сакрэт паспяховага бізнесу — не баяцца быць першым, хоць часам гэта самы складаны шлях.

Іншы моцны аргумент на карысць інвестыцый у Беларусь — гэта працавітыя і сумленныя людзі, якія з'яўляюцца галоўным фактарам росту кампаніі. Інавацыі, смак і якасць, новыя тэхналогіі і, канечне, каманда прафесіяналаў  — вось галоўныя інгрэдыенты рэцэпту поспеху ад «Санта Брэмар». Усе гэтыя складнікі павінны непарыўна дапаўняць адзін аднаго. Тады і толькі тады бізнес будзе паспяховым!

Гісторыя Санта-Брэмар цесна звязана з селядцом, таму наша кампанія асабліва ставіцца да гэтага прадукта. І я хацеў бы падзяліцца з вамі сваім любімым рэцэптам прыгатавання селядца з буракамі і бульбай. Паспрабуйце, і вам, безумоўна, спадабаецца.

СП ТАА "Санта Брэмар" — беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства, найбуйнейшая кампанія-вытворца прадуктаў харчавання ва Усходняй Еўропе. Сусветны лідар па перапрацоўцы ікры (мойвы, селядца, траскі, мінтая, лятучай рыбы, гарбушы, ікры ласосевых рыб). Адзін з лідараў продажу гатовых да ўжывання прадуктаў з рыбы і морапрадуктаў у Расіі. Лідар сярод айчынных вытворцаў і самы вядомы брэнд рыбнай катэгорыі ў Беларусі. У партфель брэндаў кампаніі ўваходзяць больш за 15 гандлёвых марак, самыя вядомыя з якіх: «Санта Брэмар», «Рускае мора», «Маціяс», «Ікра№1». Кампанія выпускае больш за 900 прадуктаў у 11 катэгорыях

Больш рэцэптаў: