Інгрэдыенты

  • 300 мл светлага піва
  • 100 мл вады
  • 2 сталовыя лыжкі цукру
  • 200 г смятаны
  • 50 г хлеба
  • імбір (памерам з грэцкі арэх)
  • 1/2 чайнай лыжкі молатага кмену
  • 1/2 чайнай лыжкі молатай карыцы
  • сухарыкі з белага хлеба
Граматка з'яўляецца старадаўняй і злёгку забытай стравай беларускай кухні. Да сярэдзіны 19-га стагоддзя яна была вельмі папулярнай, пакуль яе не замянілі кава і гарбата. Насамрэч, граматка выконвала функцыю гэтых напояў, хаця падавалася не толькі ў якасці напою, але і як суп. Увогуле ў той час адна страва магла аб'ядноўваць некалькі функцый. З граматкі нашыя продкі пачыналі дзень, яе маглі прапанаваць падчас гутаркі гэтак жа, як сёння мы прапаноўваем каву ці гарбату. Граматку гатавалі на піве, таму яна мела злёгку ялкавы, але прыемны смак, які можна было б параўнаць са смакам кавы. Падобная страва існуе і ў польскай кухні і называецца "піўны суп".

Вялікім прыхільнікам граматкі быў Жыгімонт I (вялікі князь літоўскі з 1506 па 1548 гады), які ўвайшоў у гісторыю як Жыгімонт Стары. Паводле легенды, яго маладая жонка італьянка Бона Сфорца вельмі недаверліва ставілася да сваёй новай радзімы — Вялікага Княства Літоўскага. І толькі граматка прымусіла яе змяніць сваё меркаванне. У чым жа сакрэт гэтага напою? Надышоў час, каб згатаваць і пакаштаваць сапраўды каралеўскую страву!
Cпосаб прыгатавання:
1
Змяшаць піва і ваду ў місцы, дадаць хлеб без скарынкі.
2
Атрыманую сумесь паставіць на агонь і варыць, пакуль хлеб не стане мяккім.
3
Дадаць смятану, цукар, кмен, карыцу і цёрты імбір.
4
Добра перамяшаць і прагрэць некалькі хвілін.
5
Працадзіць праз дробнае сіта.
6
Наліць у шклянку або міску. Падаваць з сухарыкамі.

Для канцэрна HEINEKEN N.V. устойлівае развіццё з'яўляецца неабходнай умовай паспяховага вядзення бізнесу. Вось чаму Беларусь была выбрана ў якасці эфектыўнай платформы для пашырэння бізнесу. З моманту ўваходжання ў склад нідэрландскага канцэрна HEINEKEN, піваварня ў Бабруйску прайшла інтэграцыйны этап і сёння ўяўляе сабой тэхналагічна дасканалую вытворчую пляцоўку з сучасным абсталяваннем, якая вырабляе прадукцыю, адпавядаючую міравым стандартам якасці.

Сёння канцэрн HEINEKEN працягвае ўзмацняць свае пазіцыі на беларускім рынку. Дзякуючы інвестыцыям, мы сістэматычна развіваем вытворчасць ліцэнзійных брэндаў і рэалізуем стратэгічна важную праграму імпартазамяшчэння. Мы скарацілі імпарт на ўнутраным рынку, пакінуўшы спажыўцам шырокі выбар новых якасных тавараў.

HEINEKEN не толькі працуе па ўсім свеце, але і імкнецца зразумець, як жывуць людзі ў гэтых краінах, з мэтай прапановы чаго-небудзь новага і асаблівага. Беларусь — гэта краіна з унікальнай гісторыяй і культурай, якую мы імкнемся захоўваць і развіваць.

Каштоўнасці нашай кампаніі на Беларусі — гэта якасць, павага, развіццё, адказнасць і адзіная каманда. Мы імкнемся стаць больш эфектыўнымі і бяспечнымi ў адносінах да навакольнага асяроддзя, працаваць на карысць грамадства, весці адкрыты дыялог з нашым бізнес-асяроддзем. Наша мэта  — стаць самым сацыяльнаадказным піваварам на Беларусі, год ад году мы паслядоўна паляпшаем нашу кампанію.

Высокая прадукцыйнасць кампаніі магчыма толькі дзякуючы штодзённай працы: мы робім тое, што падыходзіць нашым пакупнікам, кліентам, спажыўцам і бізнес-асяроддзю. Толькі тыя, хто вераць у тое, што робяць, разумеюць свае каштоўнасці і кіруюцца цвярозым розумам, могуць дасягнуць поспеху. Кожны дырэктар павінен быць добрым прыкладам гэтага. Я бы хацеў адзначыць, што беларусы — адукаваныя, вельмі адказныя, амбіцыйныя і працавітыя людзі. Усе мы павінны быць аб'яднанымі ў вялікую каманду сяброў. Праца ў камандзе — адна з умоў поспеху кампаніі. Мы верым у камандны дух, культывуем давер, заахвочваем да ўзаемадапамогі і разумення, шануем працу кожнага супрацоўніка, якую яны робяць для дасягнення агульнай мэты. Я высока цаню прадбачлівасць супрацоўнікаў. Развіццё бізнесу немагчыма без інавацыйных ідэй, асабліва у наш складаны час. Галоўная крыніца для гэтага — наш калектыў.

Мая мэта як галоўнага дырэктара — дасягненне задач нашай кампаніі і стварэнне умоў для ўстойлівага росту. Засяроджанасць і дысцыпліна – тое, што забяспечыць поспех.

Ніхто не здзівіцца, калі я скажу, што піва — гэта нешта большае, чым проста напітак. Мноства смачных страў можна зрабіць з яго выкарыстаннем. Здаўна піва было важным інгрэдыентам многіх кулінарных прысмакаў. Яно актыўна выкарыстоўваецца ў разнастайных кулінарных традыцыях усяго свету. Але найбольш незвычайнай і, магчыма, самай смачнай стравай, якую я спрабаваў у Беларусі і для прыгатавання якой патрэбна піва, аказалася… граматка! Я прапаную кожнаму пакаштаваць гэты ласунак.

Канцэрн HEINEKEN — адзін з найбуйнейшых півавараў у свеце. Структура нідэрландскай групы складаецца з 140 піваварняў, якія знаходзяцца больш чым у 71 краіне. HEINEKEN працуе на беларускім рынку са снежня 2007 года, выпускае ліцэнзійнае і беларускае піва, а таксама квас. Сярод іх "Бобров", "Речицкое", Amstel, Zlatý Bažant, "Охота", Gösser, "Доктор Дизель", "Жыгулёўскае" і квас "Хатні". Партфель HEINEKEN у Беларусі таксама ўключае ў сябе імпартныя брэнды, такія як Heineken® і Krusovice.

Больш рэцэптаў: