Асаблівы смак гэтай апетытнай страве надае насычаны соус з кавалачкамі смажанага сала, у які можна мачаць далікатныя клёцкі!
Хутчэй за ўсё, клёцкі з'явіліся адначасова ў некалькіх месцах і ў розных народаў. Складана вызначыць дакладную тэрытарыяльную прыналежнасць гэтай стравы — клёцкі гатуюць амаль усюды, яны проста адрозніваюцца інгрэдыентамі і тэхналогіяй прыгатавання.
Інгрэдыенты

  • 5–6 бульбін
  • 1 яйка
  • 3 ст лыжкі пшанічнай мукі
  • соль
  • 1 вялікая цыбуліна
  • 100 г сала або грудзінкі
Трэба дадаць да бульбы ўсяго некалькі інгрэдыентаў, і атрымаюцца найсмачнейшыя клёцкі!
Але сёння з упэўненасцю можна сказаць, што ў майстэрстве вырабу бульбяных клёцак беларусы дасягнулі поспеху больш за іншых! Клёцкі гатуюць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, падаюць са смятанай ці са смажанымі грыбамі, цыбуляй, грудзінкай, як самастойную страву альбо як гарнір. Клёцкі з начыннем традыцыйна гатуюць на свята памінання продкаў Дзяды і называюць «клёцкі з душамі». Яны могуць быць начыненыя свінінай, грыбамі, квашанай капустай, яблыкамі, тварагом. Без усялякага сумнення, гэта вельмі смачная і пажыўная ежа.

Клёцкі — старажытная страва і мае доўгую гісторыю, ёсць нават легенда, як аднойчы клёцкі сталі галоўным героем цудоўнага выратавання старажытнага горада, калі ён быў узяты ў аблогу ворагамі. Нягледзячы ні на што, жанчыны працягвалі рабіць свае хатнія справы, у тым ліку гатаваць ежу. Адна гаспадыня ўбачыла ў акно варожага выведніка і з лютасцю запусціла ў яго тым, што трапіла пад рукі. Гэта былі клёцкі. Вярнуўшыся ў свой лагер, выведнік паведаміў кіраўніцтву, што ў горадзе настолькі вялікія запасы прадуктаў, што яго жыхары кідаюцца клёцкамі. Такім чынам, аблога была знята, і горад быў выратаваны.
Спосаб прыгатавання:
1
Нацерці палову бульбы і адціснуць сок. Астатнюю частку зварыць, а затым прапусціць праз мясасечку.
2
Злучыць абедзве масы, дадаць яйка, муку, соль і атрыманы з бульбянога соку крухмал, добра змяшаць. Злёгку пасыпаць мукой рукі і сфармаваць з бульбяной сумесі маленькія шарыкі. Гатаваць клёцкі ў падсоленым кіпені на працягу 5–10 хвілін, або да таго часу, пакуль яны не ўсплывуць на паверхню.
3
Цыбулю і сала дробна парэзаць. Спачатку адправіць на патэльню сала, затым дадаць цыбулю і смажыць усё разам да залацістага колеру.
4
Пакласці клёцкі на талерку і паліць атрыманай смажонкай. Можна дадаць смятану.

ЗТАА "ВМГ Індустры" ў Магілёве — адзін з самых буйных інвестыцыйных праектаў міжнароднага холдынгу VMG. Сваю працу ў Беларусі мы пачалі ў 2012 годзе. Сёння ў нашай кампаніі працуе ўжо больш за 1200 чалавек. І бізнес-рэцэпт, як і рэцэпт стравы ў кожнай гаспадыні, у нас свой.

Адкрыццё ў Беларусі бізнесу ў сферы дрэваапрацоўкі стала для нас дастаткова выгадным капіталаўкладаннем, якое дазволіла пашырыць дзейнасць нашай кампаніі і знайсці новых кліентаў за межамі сваёй краіны.

Беларусь уваходзіць у дзясятку вядучых лясных дзяржаў Еўропы. Сёння амаль 40% яе тэрыторыі пакрыта ляснымі масівамі. Але акрамя наяўнасці сыравіннай базы, дадатковымі прывабнымі фактарамі пры выбары краіны для запуску новай вытворчасці стаў і цэлы шэраг іншых важных аспектаў, прапанаваных замежнаму бізнесу ў Беларусі. Гэта і адносна недарагая рабочая сіла і выгаднае геаграфічнае становішча, і, безумоўна, магчымасць працаваць у спецыяльных ільготных умовах у межах свабодных эканамічных зон. Дзяржава прадастаўляе рэзідэнтам СЭЗ шэраг падатковых і мытных ільгот, і мы гэтым актыўна карыстаемся.

Стабільная палітычная сітуацыя ў краіне і працавітасць беларусаў сталі чарговым пацвярджэннем таго, што тут можна рэалізаваць любыя ідэі. Калі дадаць да гэтага адсутнасць моўнага бар'ера і падобны менталітэт — мы атрымліваем сапраўдную формулу поспеху. Усе гэтыя фактары абумовілі наша рашэнне выбраць Беларусь у якасці месца для бізнесу.

Хтосьці пачынае прыгатаванне сваёй фірменнай стравы з гатовага цеста, мы ж бярэм сыры неапрацаваны прадукт — драўніну, і запускаем усе этапы апрацоўкі ў сябе на прадпрыемстве. Каб страва выйшла смачнай і карыснай, неабходна не проста прытрымлівацца рэцэпту, але і рабіць гэта з душой. Так і ў нашай кампаніі — і ў вытворчасць мэблі, і фанеры або ДСП — у сваю працу мы ўкладваем душу і заўсёды прытрымліваемся правілаў. Мы выконваем беларускае заканадаўства, патрабаванні ў галіне аховы працы і пажарнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і энергазахавання і, вядома ж, прытрымліваемся міжнародных стандартаў якасці. Праверана: калі выконваць гэтыя патрабаванні і працаваць сумленна — вашу справу абавязкова чакае поспех!

Літва і Беларусь маюць не толькі агульную дзелавую зацікаўленасць, але яшчэ і агульную тысячагадовую гісторыю ВКЛ. Таму і ў кулінарных традыцыях нашых краін шмат агульнага. Самай вядомай нацыянальнай стравай Літвы з'яўляюцца цэпеліны, у Беларусі іх называюць клёцкамі. Паспрабуйце і, я упэўнены, вам вельмі спадабаецца!

Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВМГ Індустры» — адна з кампаній міжнароднага дрэваапрацоўчага холдынгу «VMG», з цэнтральным офісам у г. Клайпеда (Літоўская Рэспубліка). Холдынг «VMG» аб'ядноўвае некалькі прадпрыемстваў на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі, Беларусі і Украіны і з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў мэблі, пліт ДСП у краінах Балтыі. ЗТАА «ВМГ Індустры» з'яўляецца рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».

Больш рэцэптаў: