Акрамя нацыянальных страў, кожная краіна мае свае нацыянальныя напоі. У Беларусі адзін з іх — Крамбамбуля, які, дарэчы, вельмі любілі нашыя продкі. Сёння гэты духмяны напой таксама застаецца даволі папулярным, асабліва сярод шматлікіх гасцей нашай краіны.

Крамбамбуля ўяўляе сабой лікёр на аснове гарэлкі, спірту ці самагону з мёдам і спецыямі. Наяўнасць алкаголю вар'юецца ад 20 да 40% па аб'ёме.
Гэты выдатны духмяны напой дапаможа сагрэцца марозным зімовым вечарам!
Ёсць дзве супрацьлеглыя версіі паходжання Крамбамбулі. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэта спрадвечна беларускі напой, які быў шырока распаўсюджаны ў Беларусі з 18-га стагоддзя. На карысць гэтага сцвярджэння гаворыць некалькі аргументаў. Перш за ўсё, у гэты час ужо былі наладжаны пастаўкі спецый, без якіх Крамбамбуля не была б сапраўднай Крамбамбуляй. А па-другое, беларусы не пілі проста гарэлку, яны аддавалі перавагу разнастайным фруктовым наліўкам, настойкам, лікёрам, такім, як Крамбамбуля.

Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што Крамбамбуля атрымала сваю назву ад нямецкага лікёру "Крамбамбуля", які вырабляўся ў Данцыгу. Гэты напой вельмі любілі студэнты, паступова яго назва стала назвай агульнай, і практычна ўсе моцныя алкагольныя напоі сталі называць Крамбамбуляй. Акрамя таго, папулярнасць слова была звязана з вядомай студэнцкай песняй, што была створана ў 1745 годзе Крыстафам Фрыдрыхам і мела такую ж назву. У 19 стагоддзі Мікалай Языкаў переклаў тэкст песні на рускую мову.

Між тым, гэты выдатны напой вельмі лёгка згатаваць у хатніх умовах. Ёсць некалькі спосабаў вырабу Крамбамбулі. Але мы прапануем класічны рэцэпт.
Інгрэдыенты

  • 0.5 л гарэлкі
  • 1 чайная лыжка карыцы
  • 2 чайныя лыжкі молатай гваздзікі
  • драбок молатага мушкатовага арэху
  • ½ чайнай лыжкі молатага чорнага перцу
  • некалькі лупінак (сухіх ці свежых) апельсіну
  • 2–3 сталовыя лыжкі мёду
Спосаб прыгатавання:
1
У рондалі змяшаць палову гарэлкі і вады. Дадаць спецыі і апельсінавыя лупінкі, давесці да кіпення, зменшыць агонь і варыць на працягу 5 хвілін.
2
Зняць з пліты. Калі астыне да 30 градусаў, дадаць мёд і астатнюю гарэлку. Накрыць вечкам і пакінуць настойвацца. Затым працадзіць вадкасць праз некалькі пластоў марлі.
3
Крамбамбуля гатова!

Галоўнай задачай нашай кампаніі з'яўляецца стварэнне сучаснага лагістычнага цэнтра, які можа забяспечыць поўны спектр паслуг. Асноўная ідэя лагістычнага цэнтра — яго мультымадальнасць, мы імкнемся аб'яднаць тры віды транспарту: авія, чыгуначны і аўтатранспарт. У нас ёсць усё, каб рэалізаваць гэтую ідэю, таму што наша пляцоўка знаходзіцца непасрэдна каля аэрапорта і чыгуначных шляхоў.

Чаму Беларусь? Яна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы на скрыжаванні Усходу і Захаду, Поўначы і Поўдня, займае стратэгічнае становішча і можа выконваць ролю транзітнага транспартнага калідора паміж ЕС і ЕАЭС, Еўропай і Азіяй. Стварэнне Мытнага саюза, а затым і ЕАЭС адкрыла новыя перспектывы для развіцця лагістыкі, што робіць краіну прывабнай для будаўніцтва лагістычных паркаў.

Мы «АОІ Лагістык Парк» разумеем, што ў Беларусі працуюць тыя ж асноўныя бізнес-правілы, як і ўсюды ў свеце. У XXI стагоддзі ўзровень глабалізацыі настолькі высокі, што вы з'яўляецеся часткай сусветнай эканомікі, хочаце вы гэтага ці не. Менавіта таму мы выкарыстоўваем бізнес-рэцэпты, якія ўжо зарэкамендавалі сябе ў нашых праектах у іншых частках Еўропы. Тым не менш, гэтак жа, як і ў прыгатаванні ежы, у кожнай краіне заўсёды ёсць мясцовы каларыт.

Ёсць некалькі простых інгрэдыентаў, якія дапамагаюць нам стварыць паспяховы бізнес. Перш за ўсё, гэта веданне прадукту. Мы добра знаёмыя з нашым праектам і памятаем кожную яго дэталь, незалежна ад таго, наколькі нязначнай яна можа выглядаць на першы погляд. Вельмі важна ведаць рынак. Мы заўсёды ў курсе ўсіх новых распрацовак у нашай галіне, сочым за апошнімі тэндэнцыямі. Мы ніколі не спынялі вучыцца і заўсёды гатовыя развівацца. Калі ёсць тое, чаго мы не ведаем, мы запрашаем лепшых спецыялістаў для выканання гэтай задачы.

АОІ Лагістык Парк — гэта згуртаваная каманда. Мы стварылі каманду лепшых спецыялістаў, якія працуюць разам як адзінае цэлае. Мы верым у тое, што мы робім і любім сваю працу. Нават памылкі для нас не правал, а хутчэй урок. Мы вучымся на сваіх памылках гэтак жа, як і на поспехах.

Я ўпэўнены, што для таго, каб быць лепшымі ў сваёй галіне, важна ведаць, як вядуць бізнес вашыя канкурэнты. Мы сочым за гэтым і дакладна ведаем, куды рухацца, каб заўсёды быць наперадзе. Мы заўжды выконваем хатняе заданне і плануем кожны свой крок загадзя, бо добрае стратэгічнае кіраванне мае вялікае значэнне для доўгатэрміновага поспеху ў бізнесе.

Ёсць яшчэ адзін момант, які генеральны дырэктар кампаніі Virgin Рычард Брэнсан назваў сакрэтным інгрэдыентам, які можа аказацца самым важным для любога рэцэпту. Ён сказаў: "Шчасце — гэта і ёсць сакрэтны кампанент паспяховых прадпрыемстваў. Калі ў вас шчаслівая кампанія, вы непераможныя". А мы ў сваю чаргу не можам не пагадзіцца з гэтым.

Наўрад ці ёсць хто-небудзь, хто пабываў у Беларусі ў камандзіроўцы або на адпачынку і не паддаўся спакусе прывезці дадому сувенір з нацыянальным каларытам. Беларускія алкагольныя і безалкагольныя напоі, вядомыя на працягу многіх стагоддзяў у нашай краіне з багатай кулінарнай спадчынай, могуць стаць добрым сувенірам з Беларусі. Я раю звярнуць асаблівую ўвагу на цікавы напой пад назвай Крамбамбуля і ягоны старадаўні рэцэпт.

ЗТАА «АОІ Лагістык Парк» — гэта дэвелаперская кампанія, зарэгістраваная ў Мінскай СЭЗ у 2009 годзе. ЗТАА «АОІ Лагістык Парк» займаецца будаўніцтвам мультымадальнага лагістычнага парку плошчай 79 га, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Заснавальнікі «АОІ Лагістык Парк» — бельгійская кампанія "Antwerpse Ontwikkelings-en Investiringsmaatshappij NV" і літоўская "UAB Euroturtas".

Больш рэцэптаў: