Смачна есці!
Кулеш — старадаўняя салодкая страва, што дайшла да нас з глыбіні стагоддзяў. Спачатку кулеш быў часткай рытуальнай стравы свята, прысвечанага паганскаму богу Купалу, які меў такое ж значэнне для нашага народа, як Эрас для грэкаў. З наступленнем Хрысціянства акцэнты свята змяніліся, і да назвы дадалося слова "Іван" у гонар Іана Хрысціцеля.
Інгрэдыенты

  • Клубніцы (свежыя ці замарожаныя) 300 г
  • вада 300 мл
  • жытняя мука 50 г
  • Сок 1 лімона
  • мёд 120 г
  • каньяк 30 мл

Для ўпрыгожвання

  • узбітыя вяршкі
  • мята
  • кавалачкі свежых клубніц
Паступова рытуальнае значэнне куляшу страцілася, і ён ператварыўся ў звычайны і карысны для здароўя ласунак, які складаецца з жытнёвай мукі, ягад і мёду.

Найстаражытнейшы рэцэпт куляшу выглядае так. У збан насыпаюць ягады (клубніцы, суніцы, чарніцы, парэчкі і г.д.) і заліваюць халоднай вадой. Ставяць на агонь, вараць некалькі хвілін, пакуль ягады не стануць мяккімі. Затым дадаюць жытнёвай мукі і, мяшаючы, каб не ўтварыліся камячкі, награваюць пакуль не згусне. Калі астыне да 30–40 градусаў, дадаюць мёду на смак.

Нашы продкі гатавалі кулеш менавіта па такім рэцэпце, абавязкова ў збанку і ў печцы. Але на працягу стагоддзяў беларуская кухня развівалася і некаторыя рэцэпты крыху змяняліся. Таму зараз прапануем прыгатаваць гэты апетытны беларускі дэсерт у сучаснай версіі.
Спосаб прыгатавання:
1
Нагрэць патэльню і абсмажыць жытнюю муку да крэмавага колеру.
2
Клубніцы раздрабніць блэндарам да аднастайнай масы.
3
Палову атрыманай масы змяшаць з падсмажанай мукой, затым дадаць ваду і, мяшаючы, давесці да кіпення.
4
Астудзіць да 30-40 градусаў, уліць сок лімону, каньяк, дадаць астатнюю масу клубніц і мёд. Усё добра перамяшаць.
5
Разліць у шклянкі і астудзіць.
6
Падаваць з узбітымі вяршкамі, лісцем мяты і кавалачкамі клубніц.

СТАА «Гейм Стрым» (Wargaming-Беларусь) з'яўляецца незвычайнай з'явай у беларускай эканоміцы. Мы прайшлі шлях ад малога прадпрыемства да міжнароднага прызнання без аніякай істотнай падтрымкі або іншага фінансавання, толькі дзякуючы нашым уласным намаганням, таленту, прафесіяналізму і нашым ідэям. На сённяшні дзень у кампаніі «Гейм Стрым» працуе больш за 2200 супрацоўнікаў. Гэта маладыя, амбіцыйныя, адукаваныя людзі, якія ствараюць лепшыя ў свеце кампутарныя прадукты.

У чым наш сакрэт? Ніякага сакрэту няма. Наш бізнес-рэцэпт на самай справе даволі просты. Першае і самае важнае — гэта рабіць тое, што вам падабаецца, у іншым выпадку нават не варта і пачынаць. Вельмі важна займацца тым, чым вы сапраўды зацікаўлены. Мы прысвяцілі сябе таму, што любім, хоць спачатку нават не падазравалі, што наша справа будзе мець камерцыйны поспех.

Па-другое, вельмі важна стварыць каманду аднадумцаў, адданых бізнесу. Мы кампанія асаблівых людзей, захопленых агульнай ідэяй, якая нас аб'ядноўвае. Мы верым і падтрымліваем адзін аднаго кожны дзень. Асноўная каштоўнасць нашага бізнесу — людзі, якія працуюць тут. Таму мы стварылі максімальна камфортныя ўмовы і асаблівую атмасферу творчасці, каб атрымаць моцную таленавітую каманду. Мы імкнемся не турбаваць яе, проста даём нашым спецыялістам магчымасць рабіць усё лепшае, на што яны здольныя.

Вы павінны таксама выбраць правільную фінансавую мадэль і спадзявацца на свае ўласныя сродкі, без прыцягнення знешніх. Мы не бралі ніякіх крэдытаў і не прадалі ніводнай долі бізнесу. Няхай гэта было неверагодна цяжка, але гэта навучыла нас выкарыстоўваць грошы правільна, а таксама дапамагло знайсці баланс паміж тым, што мы можам сабе дазволіць, і тым, што нам трэба.

Не забывайце разнастаіць сваю дзейнасць. Гарманічная дыверсіфікацыя вашага бізнесу дазваляе зрабіць яго як мага больш стабільным і скараціць рызыкі. Да таго ж, паспрабуйце стаць часткай глабальных эканамічных працэсаў, бо гэта дае розныя перавагі, напрыклад, міжнародную інтэграцыю, узаемавыгаднае супрацоўніцтва і партнёрства, а таксама доступ да міжнародных рынкаў.

І апошняе, але не менш важнае — працуйце старанна, будзьце настойлівымі і цярплівымі, і неўзабаве такая стратэгія дасць добры вынік. Сёння ў Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы для вядзення эфектыўнага і паспяховага бізнесу. Беларускі ўрад актыўна садзейнічае развіццю IT-сферы, што прывяло да стварэння Парку высокіх тэхналогій, рэзiдэнтам якога з'яўляецца наша кампанія.

Акрамя таго, Беларусь - гэта ўнікальнае спалучэнне стабільнасці, працавітасці, талерантнасці і прафесіяналізму. Беларусь з'яўляецца каштоўным актывам для бізнесу і закладам камерцыйнага поспеху. Гэта краіна для інвестыцый, дзе можна зарабляць.

Тым не менш, я думаю, што няма ўніверсальнага рэцэпту для дасягнення поспеху. Памятайце ўсе пералічаныя моманты і стварайце лепшае, у іншым выпадку нават не пачынайце!

Лепшы спосаб зразумець беларускі народ і яго культуру — гэта пазнаёміцца з яго гісторыяй і кулінарнымі традыцыямі. Я рэкамендую паспрабаваць ягадны кулеш. Працэс гатавання гэтай стравы падобны на чараўніцтва. Яна не толькі смачная, але яшчэ і стымулюе крэатыўнасць, дзякуючы спецыяльным ферментам, якія ўтвараюцца падчас прыгатавання. Вы мне не верыце? Паспрабуйце і пераканайцеся самі!

СТАА "Game Stream" заснавана ў 2005 годзе для распрацоўкі інтэлектуальных сістэм праграмнага забеспячэння. Кампанія стварыла шмат яркіх і ўнікальных кампутарных гульняў. У 2009 годзе яна выпусціла кампутарную гульню ORDER OF WAR, якая была выдадзена найбуйнейшай японскай кампаніяй Square Enix і названа "Лепшай стратэгічнай гульнёй 2009". Сёння студыя працягвае працаваць над MMO-праектам WORLD OF TANKS — гульнёй, якая сабрала фактычна ўсе асноўныя прызы на самых значных тэматычных выставах апошніх трох гадоў і ўсталявала сусветны рэкорд па адначасовай колькасці он-лайн гульцоў, што неаднаразова афіцыйна пацверджана Кнігай рэкордаў Гінеса (у 2012 і 2013гг.), атрымала адну з самых прэстыжных узнагарод галіны — "Залаты джойсцік".

Больш рэцэптаў: