Хатні аўсяны кісель з'яўляецца цудоўным дэсертам, а брусніцы­і мята надаюць напою цудоўны смак Беларусі!
Мабыць, няма ў беларускай кухні больш каштоўнай стравы, чым аўсяны кісель. Гэта проста эліксір прыгажосці, здароўя і даўгалецця. Аўсяны кісель са старадаўніх часоў уваходзіў у абавязковае меню святочнага застолля, незалежна ад дастатку і статусу гасцей. Яго ўжывалі ўсе — і багатыя, і бедныя.
Iнгрэдыенты

  • 300 г аўсяных шматкоў
  • 3 літры вады
  • 1 літр вяршкоў
  • 300 г мёду
  • 5 г молатай карыцы
  • cвежае лісце мяты
  • брусніцы
Аўсяны кісель надзвычай карысны для здароўя. Яго гатуюць на аснове аўсянай закваскі, якую атрымліваюць шляхам ферментацыі аўса, што ўзмацняе ўсе карысныя ўласцівасці гэтай стравы. Ужыванне ў ежу аўсянага кісялю нашча раніцай дапамагае ачысціць кішэчнік, палепшыць страваванне і абмен рэчываў. Ужо праз тыдзень з'яўляецца адчуванне бадзёрасці і паляпшаецца знешні выгляд.

Традыцыйна гатовы кісель разлівалі па талерках, студзілі і елі як жэле з мёдам, свежымі ягадамі, вяршкамі або малаком. Таксама нашыя продкі елі кісель з салодкім узварам, які гатавалі без цукру, а салодкі смак яму надавалі сушаныя грушы. Прапануем зрабіць аўсяны кактэйль у сучаснай версіі і падаваць напой у невялікіх дэсертных крэманках.
Спосаб прыгатавання:
1
Раздрабніць аўсяныя шматкі, а затым заліць гарачай вадой (не больш за 60°С) і пакінуць закісаць у цёмным месцы на працягу некалькіх дзён. Калі з'явіцца прыемны кіслявы пах, значыць закваска гатова.
2
Прапусціць закваску праз сіта або некалькі пластоў марлі. Выкінуць макуху, а вадкасць уліць у вялікі рондаль і паставіць на пліту. На слабым агні, злёгку памешваючы, давесці да кіпення.
3
Астудзіць кісель да 30 градусаў, а затым дадаць мёд, вяршкі, карыцу і ўзбіць міксерам. Калі неабходна, дадаць вады, памешваючы да кансістэнцыі кефіру. Паставіць у халадзільнік.
4
4. Наліць у дэсертныя крэманкі, упрыгожыць свежым лісцем мяты і ягадамі брусніц.

«Фармлэнд» — адна з першых кампаній па вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі з прыцягненнем замежных інвестыцый. Прадпрыемства было арганізавана на базе Нясвіжскага завода медпрэпаратаў у 1998 годзе. Быць першымі — вялікая адказнасць, але мы ніколі не баяліся ісці наперад і адкрываць новыя гарызонты. Таму сёння "Фармлэнд" — адзін з лідараў на айчынным фармацэўтычным рынку.

Не сакрэт, што поспех любой кампаніі шмат у чым вызначаецца правільным выбарам рынка, на якім яна працуе. Фармацэўтычны рынак у межах Мытнага саюзу і дзяржаўная падтрымка сталі вырашальнымі фактарамі пры выбары краіны для стварэння нашага бізнесу. За гады паспяховай працы мы пераканаліся, што зрабіўшы інвестыцыі ў Беларусь, мы зрабілі правільны выбар.

Беларускі рынак лекавых прэпаратаў — перспектыўны, аб'ёмны і ўвесь час развіваецца. Кіраўніцтва Беларусі ў апошнія гады актыўна працуе над стварэннем умоў, спрыяльных развіццю гэтай галіны ў краіне.

З боку дзяржавы фармакалагічным кампаніям даецца цэлы шэраг прэферэнцый — гэта і вызваленне ад уплаты ўвозных мытных пошлін, НДС па тэхналагічным абсталяванні і камплектуючым, і выдзяленне бюджэтных сродкаў на набыццё ліцэнзій на лекавыя сродкі для лячэння сацыяльна значных захворванняў, а таксама на асваенне новых лекавых сродкаў і прасоўванне прадукцыі на знешніх рынках. І гэтыя фактары, безумоўна, станоўна адбіваюцца на працы нашага прадпрыемства.

Кампанія — гэта ў першую чаргу людзі, якія ў ёй працуюць. Ёсць такі выраз — кадры вырашаюць усё. Гэта так і ёсць. І з гэтага пункту гледжання Беларусь мае рэальныя перавагі перад многімі іншымі краінамі. У нашай кампаніі працуюць высокакваліфікаваныя кадры, і мы надаём шмат увагі іх навучанню і матывацыі. Я шчыра перакананы, шо поспех "Фармлэнд" немагчымы без высокага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў — каманды, кожны член якой клапоціцца пра захаванне самага дарагога ў свеце — здароўя і жыцця чалавека.

Я жадаю вам быць заўжды здаровымі! А для таго трэба весці здаровы лад жыцця, займацца спортам і … піць аўсяны кісель! Гэта не толькі смачны, але і вельмі карысны напой!

Беларуска-галандскае сумеснае прадпрыемства ТАА "Фармлэнд" — адно з буйнейшых прыватных фармацэўтычных прадпрыемстваў у Беларусі. Арганізавана ў 1998 годзе. Кампанія займаецца фармацэўтычнымі распрацоўкамі, вытворчасцю гатовых лекавых формаў, ажыццяўляе выпуск больш за 150 найменняў лекавых сродкаў.

Больш рэцэптаў: