Бульба, яблыкі і разынкі выдатна дапаўняюць адно аднаго, а яшчэ лепш дадаць да гарачай таркаванкі лыжку смятаны ці шклянку малака.
Бульба з'явілася ў Беларусі больш за 200 гадоў таму і за гэты час стала настолькі папулярнай, што зараз яе называюць "другім хлебам". Сёння беларуская кухня можа пахваліцца разнастайнасцю страў, прыгатаваных з гэтага крухмалістага караняплода.

Для прыгатавання таркаванкі выкарыстоўваюць спецыяльную таркаваную масу — спалучэнне натаркаванай на дробнай тарцы бульбы і бульбянога соку. Такая тэхніка падрыхтоўкі агародніны атрымала сваю назву ад слова "тарка". Урэшце, гэтая ж сумесь выкарыстоўваецца і для вырабу дранікаў і бульбяных аладак.
Інгрэдыенты

  • 6–8 бульбін
  • 60 г масла
  • 1 цыбуліна
  • 100 г разынак
  • 2 свежыя яблыкі
  • соль, перац

Вось класічны рэцэпт сакавітай таркаванкі. For this recipe, you will need a clay pot.
Таркаванка мае тонкі смак і водар. У рэцэпце гэтай стравы заўсёды абавязкова ёсць яблыкі, але не трэба баяцца такога спалучэння. У беларускай кухні яблыкі выкарыстоўваюцца і як садавіна, і як гародніна. Яны могуць быць салодкімі, напрыклад, у складзе яблычнага пірага альбо запечаныя з мёдам, могуць мець салёна-кіслы смак, калі выкарыстоўвацца як гарнір да птушкі, мяса, рыбы ці ў марынаваным выглядзе.

Зрабіць таркаванку прасцей, чым вы думаеце. Самы лепшы спосаб — запячы ў гліняным збанку, але магчымы і сучасныя варыянты прыгатавання ў спецыяльных формах. Як сцвярджаюць сапраўдныя знаўцы таркаванкі, каб атрымаць асаблівую асалоду ад непаўторнага смаку гэтай стравы, трэба есці яе абавязкова з малаком.
Спосаб прыгатавання:
1
Парэзаць цыбулю, абсмажыць на масле. Парэзаць яблыкі тонкімі лустачкамі. Разынкі замачыць у гарачай вадзе.
2
Надраць бульбу на дробнай тарцы, дадаць соль, перац, абсмажаную цыбулю, яблыкі і разынкі. Усе інгрэдыенты добра змяшаць.
3
Разагрэць духоўку да 180°. Пакласці ў збанок масла і гатовую бульбяную сумесь. Паставіць у духоўку і запякаць каля гадзіны, перыядычна памешваючы, каб не прыгарэла.

Kapsch CarrierCom прапануе комплекснае рашэнне для аператараў наземных, мабільных і кабельных сетак сувязі, а таксама для прадпрыемстваў энергазберажэння. Kapsch CarrierCom дапамагае аператарам па ўсім свеце абсталяваць, віртуалізаваць і падтрымліваць у актуальным стане іх сеткі.

Kapsch CarrierCom мае вопыт убудоўвання, інтэгравання і аптымізацыі сеткі аператарскага класа для некаторых найбуйнейшых сусветных аператараў такіх, як Telekom Austria Group у Цэнтральнай і Усходняй Европе, Orange і Bouygues у Францыі і Chunghwa Telecom у Тайвані. Мы таксама адказвалі за алічбоўванне фіксаваных сетак сувязі ў Аўстрыі. Акрамя гэтага, кампанія пашырыла GSM у Еўропе.

Беларусь мае для нас вялікае значэнне. Мы лічым, што ў Беларусі надзвычай спрыяльнае асяроддзе для развіцця бізнесу, тут вялікі попыт на нашы паслугі з-за высокага ўзроўню распаўсюджвання тэхналогiй, што і дае нам надзею на станоўчую сітуацыю на рынку і ўстойлівыя тэмпы развіцця бізнесу. Беларусь валодае мноствам магчымасцей, выключна спрыяльнымі для інвестараў. Шэраг паслуг, якія прапануе кампанія Kapsch CarrierCom, дапамагае кліентам дасягнуць перадавых пазіцый сярод канкурэнтаў.

Я бы хацела адзначыць, што мы абараняем інвестыцыі нашых кліентаў у тэхналогіі, гарантуючы, што ўсе прадукты і рашэнні поўнасцю адпавядаюць сучасным прамысловым стандартам. Так усе нашы інжынеры маюць нацыянальныя і міжнародныя сертыфікаты. Усе тэхналагічныя рашэнні, распрацаваныя для нашых кліентаў, праходзяць пільную праверку і ўзгадненне на кожным этапе ў нашай сучаснай лабараторыі, перш чым яны будуць прыменены ў рэальных умовах эксплуатацыі.

Арыентацыя на рынак, кампетэнтнасць, глабальная прысутнасць і арыгінальныя рашэнні з'яўляюцца нашымі асноўнымі прынцыпамі поспеху ў бізнесе.

Kapsch Group праводзіць разнастайныя мерапрыемствы. Мы любім спалучаць розныя інгрэдыенты, у тым ліку і пры гатаванні ежы. Атрымайце асалоду ад адной з найсмачнейшых старў беларускай кухні — Таркаванкі, якая ўяўляе сабой выдатнае спалучэнне таго, што падаецца на першы погляд несумяшчальным, а менавіта бульбы і яблыкі. Тонкі смак і водар гэтай стравы не пакіне нікога абыякавым.

Kapsch CarrierCom — вядучы сусветны вытворца, сістэмны інтэгратар і пастаўшчык скразных інтэграваных сродкаў апрацоўкі і перадачы інфармацыі і тэлекамунікацыйных рашэнняў. Кампанія прапануе інавацыйныя важныя бізнес-рашэнні для чыгуначных і гарадскіх аператараў грамадскага транспарту, сетак аператараў сувязі і кампаній энергазберажэння. Маючы дзевяць навукова-даследчых цэнтраў у Еўропе і Азіі, Kapsch CarrierCom пастаянна адкрывае новыя магчымасці тэхналогій. Акрамя гэтага, кампанія працуе з экасістэмай стратэгічных партнёраў, каб заўсёды дабівацца максімальна каштоўных вынікаў і дапамагаць ім дасягаць камерцыйнага поспеху. На сённяшні дзень у кампаніі працуе каля 790 супрацоўнікаў у 23 краінах свету.

Больш рэцэптаў: