На працягу стагоддзяў беларуская кухня рабілася ўсё больш разнастайнай, убіраючы ў сябе кулінарныя традыцыі шматлікіх народаў. У нашых нацыянальных стравах можна знайсці водгукі літоўскай, польскай, рускай, украінскай, нямецкай, італьянскай і французскай кухняў. Тым не менш, гэта не значыць, што беларускую кухню нельга назваць аўтэнтычнай, зусім наадварот, нашы продкі ўзялі самае лепшае ад суседзяў і адаптавалі яго на свой густ, стварыўшы новыя стравы.
Гэтыя апетытныя варэнікі з далікатным фруктовым начыннем — ідэальны пачастунак да гарбаты!
Вось, напрыклад, варэнікі. Традыцыйна лічыцца, што гэта ўкраінская страва, але і нашы суседзі ў свой час запазычылі яе ў туркаў і ўдасканалілі рэцэпт. Варэнікі не разглядаліся ў якасці беларускай традыцыйнай ежы і ў той жа час былі шырока распаўсюджаны па ўсёй краіне. Між тым, у беларусаў ёсць свае стравы з цеста з начыннем — гэта знакамітыя калдуны, вушкі, якія яднае адна асаблівасць — начынне можа быць, напрыклад, з мяса, грыбоў, рыбы ці гародніны, можа быць змяшаным, але не салодкім. А вось варэнікі для беларусаў — гэта страва менавіта з салодкім начыннем, напрыклад, з тварагом, ягадамі ці варэннем.

Згатаваць варэнікі зусім не складана. Папярэдне іх можна замарозіць і ў такім выглядзе закідваць у кіпень, што робіць гэтую страву вельмі прывабнай з пункту гледжання эканоміі часу прыгатавання. Але галоўная прычына пакаштаваць варэнікі — гэта іх вытанчаны смак!
Інгрэдыенты

Для цеста

  • 200 г тварагу
  • 200 г смятаны
  • 3 яйкі
  • 1 кг пшанічнай мукі
  • цукар 1 ст лыжка
  • соль 1/3 чайнай лыжкі.
Для начыння
  • замарожаныя ягады вішні без костачкі
  • цукар
  • карыца
Для смятаннага соусу
  • 3 г жэлаціну
  • 1 шклянка вады
  • 500 г смятаны цукар
  • ванілін
Спосаб прыгатавання:
1
Змяшаць муку, тварог, смятану, два яйкі, цукар і соль у вялікай місцы, каб атрымалася мяккае цеста, затым паставіць ў халадзільнік на 30 хвілін.
2
Для начыння змяшаць вішню, карыцу і цукар.
3
Для смятаннага соусу замачыць жэлацін у цёплай вадзе і давесці да кіпення. Дадаць цукар, смятану, ванілін. Пакінуць соус, каб астудзіўся.
4
Раскачаць цеста, змазаць яйкам. Спецыяльнай формай альбо кубкам выразаць кружочкі. У цэнтр кружочкаў змясціць ягады, скласці напалову, пасыпаць мукой і злучыць канцы.
5
Гатовыя варэнікі апусціць у кіпень і варыць 5–7 хвілін.
6
Пры падачы паліць смятанным соусам.

Я кірую "Прыёрбанкам" з 1990 года і магу сказаць, што ўвесь гэты час банк стабільна паказвае станоўчыя фінансавыя вынікі, нарошчвае абароты, пашырае крэдытны партфель і павялічвае аб'ём інвестыцый у эканоміку краіны.

Raiffeisen Bank прыйшоў у Беларусь у якасці інвестара свядома і, як паказвае практыка, надоўга. Гэта звязана з патэнцыялам краіны. З упэўненасцю магу сказаць: у Беларусі камфортны інвестыцыйны клімат і адносна нізкая канкурэнцыя. Пра гэта красамоўна сведчаць і поспехі нашага аўстрыйскага акцыянера, групы RZB. Усе 12 гадоў працы на беларускім рынку Raiffeisen атрымліваў устойлівы прыбытак. Пры гэтым, «Прыёрбанк» па многіх паказчыках з'яўляецца самым эфектыўным банкам у групе. І растлумачыць гэта вельмі проста.

Я маю на ўвазе еўрапейскія тэхналогіі, падыходы да вядзення бізнесу, якія арганічна ўпісваюцца ў празрыстыя «правілы гульні», створаныя для прадпрымальнікаў у Беларусі. Дадайце да гэтага кадравы патэнцыял, высокую выканальніцкую дысцыпліну, прафесіяналізм беларускіх кіраўнікоў — і атрымаецца выдатны вынік!

Перавагай Беларусі для замежнага бізнесу з'яўляецца развітая заканадаўчая база, якая дае пэўныя прэферэнцыі для інвестараў. Вектар, абраны для развіцця эканомікі краіны, прадугледжвае магчымасць прагназаваць, скарачаць рызыкі і планаваць развіццё бізнесу.

На мой погляд, аснова любога паспяховага бізнесу ў Беларусі — гэта магчымасць правільна кіраваць усімі магчымасцямі, якія дае інвестару краіна.

Я ўпэўнены, што ў гэтым выпадку нават самы смелы бізнес-праект можа «зайграць» перспектывамі, як вытанчаная страва гарманічным смакам. Што ж тычыцца майго асабістага рэцэпту бізнесу, то гэта, перш за ўсё, любоў да сваёй справы і запал!

Што тычыцца маёй любімай стравы, то, несумненна, гэта варэнікі. Чаму так? Адказ даволі просты. Тут усё, як у бізнэсе — каб прыгатаваць варэнікі, у першую чаргу, неабходна прыкласці намаганні, быць настойлівым, дадаць цеплыні і цярпення, і ў рэшце рэшт атрымаецца незвычайна смачная страва!

ААТ "Прыёрбанк" — даччыная кампанія Raiffeisen Bank International AG (87,74% акцый). Прыёрбанк з'яўляецца адным з сістэмаўтваральных фінансавых устаноў Беларусі. Лідар у сферы фінансавых інавацый. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай карткавай сістэмы «БEЛКАРТ», ініцыятар укаранення сучасных распрацовак у галіне безнаяўных разлікаў і сістэм дыстанцыйнага абслугоўвання. Першым у краіне выпусціў міжнародныя пластыкавыя карты Visa і MasterCard. Шмат разоў удастойваўся звання «Банк года» па версіі аўтарытэтных часопісаў The Banker, Euromoney, EMEA Finance.

Raiffeisen Bank International AG — вядучы карпаратыўны і інвестыцыйны банк на фінансавых рынках Аўстрыі і ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе кіруе шырокай сеткай даччыных банкаў, лізінгавых кампаній і шырокім спектрам правайдараў іншых спецыялізаваных фінансавых паслуг.


Больш рэцэптаў: